Кампанія “Будзьма!”: Чыноўнікі да нас прыслухоўваюцца

Источник материала:  
14.04.2010 17:30 — Новости Общества
Кампанія “Будзьма!”: Чыноўнікі да нас прыслухоўваюццаАгульнанацыянальная грамадская кампанія "Будзьма беларусамі!” дасягнула першапачатковых задач і надалей будзе скіроўваць сваю працу на людзей, далёкіх ад беларушчыны. Пра гэта на прэс-канферэнцыі ў Мінску заявілі каардынатары кампаніі.

Пасля 1,5 года працы агульнанацыянальная кампанія “Будзьма беларусамі!” (скарочана - "Будзьма!"), сярод партнёраў якой каля 70 грамадскіх арганізацый Беларусі і замежжа, мяняе сваю стратэгію. Новая задача - рэалізацыя праектаў, якія маюць патэнцыял стаць папулярнымі сярод значнай колькасці насельніцтва краіны, незаангажаванай у нацыянальныя справы.

"Наша першасная задача была ў тым, каб аб'яднаць беларусацэнтрычных людзей для супольнага дзеяння. Наступны этап - пашырэнне. Мяркую, у нас гэта атрымліваецца - значная колькасць людзей, якая знаходзілася па-за межамі беларускай культурнай прасторы, становіцца яе часткай", - распавядае каардынатар кампаніі "Будзьма!" Алена Макоўская.

Адзначым, што пад гваздавым паняццем “беларус” “будзьмўцы” разумеюць кожнага жыхара Беларусі незалежна ад этнічнага паходжання, які “імкнецца ведаць беларускую гісторыю, паважна ставіцца да беларускай мовы і бачыць будучыню сваёй краіны”.

Ад пачатку ў межах кампаніі "Будзьма!" адбылося 1138 разнастайных мерапрыемстваў, у якіх бралі ўдзел 91 360 чалавек у 188 розных населеных пунктах Беларусі. Гэта канцэрты і выставы, экскурсіі і літаратурныя імпрэзы, круглыя сталы, лекцыі і курсы, якія “дапамагаюць ўсвядоміць і папулярызуюць каштоўнасці, што ёсць у нашых людзях, нашай мове, нашай шматвяковай гісторыі”.

У акцыях “Будзьма!” выступалі вядомыя выканаўцы (Лявон Вольскі, Зміцер Вайцюшкевіч, Drum Ecstasy, Neuro Dubel і інш), літаратары, навукоўцы. У межах кампаніі пабачылі свет спецыяльныя і супольныя музычныя праекты “Тузін. Перазагрузка”, Budzma the best folk, Budzma the best rock, “Белая яблыня грому” Лявона Вольскага, дыск “Мой сябра анёлак” Змітра Вайцюшкевіча і “Дрыгула” “Старога Ольсы”… інш. Шырокі розгалас набыло праведзеная сумесна з лабараторыяй “Новак” і Беларускі інстытутам стратэгічных даследаванняў (Літва) сацыялагічнае апытанне што да спецыфікі нацыянальнай ідэнтычнасці беларусаў, а таксама праект "Як я стаў беларусам".

Пісьменнік і гісторык Уладзімір Арлоў падзяліўся, што дзякуючы шматлікім сустрэчам з чытачамі па ўсёй Беларусі, у яго нарадзілася ідэя напісаць кнігу “100 пытанняў Арлову”.

Як распавяла каардынатарка кампаніі Ніна Шыдлоўская, адным з прыярытэтаў “Будзьма!” ёсць выбудоўванне канструктыўных стасункаў з уладным структурамі. Гэтак, 86% усіх мерапрыемстваў кампаніі адбывалася на дзяржаўных пляцоўках: бібліятэках, музеях, навучальных установах і дамах культуры. Мясцовыя чыноўнікі сталі заўсёднікамі на гістарычных лекцыях, якіх пад грыфам “Будзьмы” адбылося ўжо больш за 70.

Яшчэ адзін з ініцыятараў “Будзьма!” Севярын Квяткоўскі заўважае, што ў выніку дзейнасці кампаніі праблемы нацыянальнай ідэнтычнасці беларусаў часцей загучалі на розных узроўнях, у дзяржаўнай і недзяржаўнай прэсе. “Думаю, праект Міністэрства культуры “Мы беларусы” з’явіўся не ў апошнюю чаргу пад нашым уплывам”, - адзначыў ён.

У сваю чаргу Зміцер Вайцюшкевіч, які даў дзесяткі канцэртаў у самых аддаленых вёсках, адзначае, што галоўная праблема пляга ў тым, што з людзьмі ў глыбінцы ніхто не размаўляе: “Туды ніхто не едзе з канцэртамі. Да гэтых дзяцей ніколі не звярталіся ў жыцці на нармальнай беларускай мове”. Спявак абвяргае ўстойлівае меркаванне, што арганізатарам незалежнай імпрэзы нерэальна атрымаць дазвол на выступ ў Доме культуры ці школе. “У мяне такіх праблемаў не бывае. У большасці мясцовых чыноўнікаў хапае розуму не рабіць шуму, бо, у такім разе, за выкананне любой байкі Крапівы ў Беларусі можна прыцягнуць да адміністратыўнай адказнасці”, - кажа Вайцюшкевіч.

Сярод найбліжэйшых падзеяў "Будзьма!" - 22 красавіка у клубе “Рэактар” - дабрачынны канцэрт “Добры Фэст: Будзьма міласэрнымі!", у якім удзельнічаюць гурты IQ48, Neuro Dubel, B:N, ZM99 і Алег Хаменка. 23 красавіка, зноў у “Рэактары”, адбудзецца прэзентацыя ўнікальнага праекту-атрэпрызы Рамана Арлова (экс J-Mors).

←Итальянские специалисты в области социальной политики знакомятся с опытом белорусских коллег

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика