БТ пакажа фільм Анджэя Вайды "Катынь"

Источник материала:  
14.04.2010 12:39 — Новости Общества
БТ пакажа фільм Анджэя Вайды "Катынь"У пятніцу, 23 красавіка, Першы нацыянальны тэлеканал (БТ) пакажа знакаміты фільм Анджэя Вайды "Катынь" (2007 год). Пра гэта паведамляецца ў праграме тэлеперадач на наступны тыдзень.

Пачатак паказу апоўначы - 00.00. Доўжыцца фільм будзе адну гадзіну 55 хвілін.

Але трэба ўлічыць, што наступны дзень - выходны (г. зв. рэспубліканскі суботнік на працоўных месцах), дый фільм дастаткова жортскі, каб яго глядзелі дзеці і юнакі.

Фільм Анджэя Вайды - біяграфічны. У Катыні загінуў ягоны бацька.

Ва ўрочышчы пад Смаленскам знайшлі вечны спачын тысячы афіцэраў польскай арміі - мабілізаваныя ў войска прадстаўнікі інтэлігенцыі, чыноўнікі. Яны былі расстраляныя на загад Сталіна ў 1940 г. Значны працэнт з іх і ўраджэнцаў Заходняй Беларусі. Таму гэты фільм і пра нас.

На падлёце да Катыні разбіўся 10 красавіка 2010 года самалёт прэзідэнта Польшчы.

Зазначым таксама, што фільм "Катынь" не быў рэкамендаваны да прагляду ў беларускіх кінатэатрах.

←Выпускные вечера в школах Минска пройдут 11 июня

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика