Дональд Туск плакаў, калі даведаўся пра трагедыю
10.04.2010 13:51
—
Новости Общества
Прэм’ер‑міністр Польшчы Дональд Туск плакаў, калі даведаўся аб катастрофе польскага самалёта ў Смаленску, сказаў у суботу эфіры радыёстанцыі Radiо Zet міністр замежных спраў Польшчы Радаслаў Сікорскі.
Аўтар:
«Прэм’ер плакаў, калі даведаўся аб катастрофе прэзідэнцкага самалёта. Маім страшна цяжкім абавязкам было праінфармаваць пра гэта прэм’ера (Дональда Туска), спікера Сейма (Браніслава Камароўскага) і Яраслава Качыньскага (брата‑блізнюка прэзідэнта Польшчы)», — сказаў Сікорскі.
«Таксама, як і Вы, прэм’ер плакаў», — сказаў кіраўнік МЗС, звяртаючыся да журналісткі, якая вяла просты эфір.
Аўтар: