Бацькоўскі дзень
10.04.2010
—
Новости Общества

Спачатку ў храмах ідуць памінальныя набажэнствы, пасля цэлыя сем'і крочаць сцяжынкамі на могілкі, сустракацца са сваякамі-нябожчыкамі. Уся вёска тут, вёска смуткуе і плача. Радаўніца завецца Бацькоўскім днём, бо ўспамінаюць бацькоў, сваякоў, увогуле -- продкаў. Яны сваё адгаманілі, спяць вечным сном. Але чуюць, якія размовы з імі вядуць блізкія. Жывыя нетаропка ўспамінаюць пра мінулае, расказваюць нябожчыкам навіны…
Вера КАРАНЕЦ