Абвінавачаны Аляксандар Ларын: "Я забіў і закапаў свайго саўдзельніка"
09.04.2010
—
Новости Общества
У Вярхоўным судзе працягваецца працэс па справе Аўтуховіча, Асіпенкі, Казлова і Ларына. Сёньня былі прагледжаныя дакумэнты справы, датычныя да вочнай стаўкі Аляксандра Ларына і Ўладзімера Асіпенкі, якая была праведзена ў лютым 2009 году.Падчас гэтай вочнай стаўкі Аляксандар Ларын паведаміў, што ён нібыта забіў і закапаў свайго саўдзельніка, зь якім разам рыхтаваўся да замаху на старшыню Гарадзенскага аблвыканкаму Ўладзімера Саўчанку. "Ён крымінальнік, таму яго ніхто ня будзе шукаць", -- сказаў Ларын Асіпенку.
Ларын паведаміў, што яму быццам бы перадалі грошы – 2 тысячы даляраў у якасьці авансу за забіцьцё Саўчанкі, а таксама 800 даляраў на набыцьцё аўтамабіля. Але падчас гэтага допыту стала вядома, што ад плянаў на замах Ларын адмовіўся, пакінуў гранатамёт і выбуховае прыстасаваньне і папрасіў Асіпенку забраць гэтыя рэчы.
Паводле паказаньняў Уладзімера Асіпенкі, усё было зусім ня так: ён нічога ня ведаў ні пра замах, ні пра зброю, і ўсе паказаньні, якія дае Аляксандар Ларын, Асіпенка абвяргае.