Каля тысячы гектараў лесу пасадзяць на Міншчыне падчас традыцыйнай рэспубліканскай акцыі
08.04.2010 18:12
—
Новости Общества
Пятую частку ўсяго ляснога маладняка вобласці пасадзяць на Случчыне.
Сёлета спецыялісты робяць стаўку на сасну, елку, дуб і ясень. Лясную сяўбу правядуць на высечаных дзялянках, пустырах і непрадукцыйных сельгасземлях. Саджаннцы якасныя — з уласнага гадавальніка.
Попыт на маладыя дрэўцы ёсць і ў камунальнікаў. Толькі летась на продажы саджанцаў мясцовы лясгас зарабіў больш за сто мільянаў рублёў.