Зорка над Маладзечна

Источник материала:  

У красавіку пачаўся трэці, заключны, этап рэспубліканскага конкурсу маладых талентаў “Зорка ўзышла над Беларуссю”

Учора ў Маладзечна прайшоў адбор у намінацыі “Эстрадныя спевы”. 15--17 красавіка трэці тур пройдзе ў Мінску па ўсіх астатніх намінацыях, на розных пляцоўках і ў культурных установах, у тым ліку ў Мінскім палацы культуры і спорту чыгуначнікаў, Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў, Мінскай гімназіі-каледжы мастацтваў. Плануецца, што ўсяго ў ім прымуць удзел каля 600 чалавек з усіх рэгіёнаў Беларусі і сталіцы.
Як паведамілі ў аргкамітэце конкурсу, фінал “Эстрадных спеваў” адбыўся на сцэне Маладзечанскага гарадскога Дома культуры ў два этапы: першы -- пад “мінусовую” фанаграму, другі -- пад акампанемент Дзяржаўнага канцэртнага аркестра Беларусі пад кіраўніцтвам народнага артыста Міхаіла Фінберга -- старшыні журы ў эстраднай намінацыі.
Гала-канцэрт пераможцаў Рэспубліканскага конкурсу маладых талентаў “Зорка ўзышла над Беларуссю” пройдзе 7 мая на сцэне Беларускай дзяржаўнай філармоніі.
Нагадаю, што “Зорка ўзышла над Беларуссю” -- самы масавы конкурс маладых талентаў на дадзены момант. У ім з лістапада 2009 года прынялі ўдзел каля 4 тысяч чалавек ва ўзросце ад 16 да 31 года. Каля паловы з іх дапусцілі да другога этапа ў лютым-сакавіку гэтага года, які правялі ў Мінску, абласных цэнтрах і Дзяржынску.
Плануецца, што пераможцы праекта, акрамя шансу выступіць на вялікай сцэне, атрымаюць каштоўныя падарункі і магчымасць без іспытаў паступіць на адпаведныя спецыяльнасці творчых ВНУ.
Таццяна УСКОВА, “БН” 

←Лепель приветит “Берагіню”…

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика