Споведзь сэрцаў
08.04.2010
—
Новости Общества
Каштоўнымі дакументамі пра Вялікую Айчынную вайну могуць стаць успаміны сведак тых падзей
Зразумела, што такія ўспаміны — найкаштоўнейшы матэрыял. У адрозненне ад статыстычных дадзеных і фактаў, выкладзеных у падручніках, яны дазваляюць больш глыбока, сэрцам адчуць трагізм ваеннага ліхалецця, боль і адчай людзей, што трапілі ў жорны вайны. Непасрэдныя сведкі вайны, а таксама выкладчыкі гісторыі, навучэнцы сабраліся ў Мінскім міжнародным адукацыйным цэнтры імя Йаханеса Рау пад час прэзентацыі кнігі «Выратаванае жыццё: жыццё і выжыванне ў Мінскім гета».
“Абсалютна заслужана ў цэнтры ўвагі людзей, якія ствараюць адпаведныя раздзелы беларускіх падручнікаў, знаходзяцца тыя, хто здабываў перамогу: франтавікі, партызаны, працаўнікі тылу, — лічыць дырэктар Мінскага МАЦ Віктар Балакіраў. — Варта таксама больш звяртацца да вязняў гета, канцлагераў, праведнікаў народаў свету і тых людзей, якія міжволі апынуліся на акупаванай тэрыторыі ці ў зоне ваенных дзеянняў. Яны, магчыма, не былі героямі ў традыцыйным разуменні, але з годнасцю неслі свой крыж, не супрацоўнічалі з акупантамі, не сталі добраахвотна калабарантамі”.
Падрыхтаваная пры ўдзеле Гістарычнай майстэрні, кніга «Выратаванае жыццё: жыццё і выжыванне ў Мінскім гета» — гэта гісторыя лёсаў чатырох людзей. Двух вязняў Мінскага гета і двух беларускіх праведнікаў народаў свету, якія становяцца сведкамі злачынстваў супраць чалавецтва і пад страхам смерці знаходзяць у сабе мужнасць супрацьстаяць фашысцкаму рэжыму.
“Дапаможнік стаў добрым прыкладам беларуска-нямецкага супрацоўніцтва, — сказаў адзін з аўтараў Фрэд Дорн. — Працуючы над кнігай, мы разам з Алесяй Белановіч і Кузьмой Козакам так ці інакш згадвалі словы нямецкага філосафа Тэадора Адорна: «Кожнае выхаванне павінна быць накіравана на тое, каб не паўтарыўся Асвенцім»”.
“Мы паспрабавалі сцісла і даступна растлумачыць, як школьнікі самі могуць скласці своеасаблівы летапіс вайны, — дадае Алеся Белановіч. — Прэзентаваны намі метад вуснай гісторыі ўяўляе з сябе дыялог двух людзей, якія гутараць пра розныя аспекты мінулага, што маюць гістарычнае значэнне. Такое інтэрв’ю не проста крыніца ведаў, яно адкрывае новыя перспектывы інтэрпрэтацыі ўжо вядомых падзей, узбагачае сацыяльную гісторыю, даючы ўяўленне пра паўсядзённае жыццё і ментальнасць так званых «простых людзей»”.
Падводзячы вынікі сустрэчы, старшыня Саюза беларускіх яўрэйскіх грамадскіх аб’яднанняў і таварыстваў Леанід Левін параіў усім, хто ўспрыме прэзентаваны метад як кіраўніцтва да дзеяння, прыходзіць да людзей, што перажылі трагедыю вайны, з пытаннямі, якія яшчэ не былі зададзены. Жывыя ўспаміны з часам будуць станавіцца яшчэ больш каштоўнымі.
Ніна Шпакоўская