У Беларускай фэдэрацыі коннага спорту новы кіраўнік - старшыня Мінаблвыканкама Леанід Крупец
07.04.2010 18:53
—
Новости Общества
За яго кандыдатуру прагаласавалі на справаздачна-выбарнай канферэнцыі арганізацыі.
Міншчына – адна з галоўных «пляцовак» краіны па развіцці коннага спорту. Тут знаходзяцца асноўныя спартыўныя базы, шмат арганізацый, якія разводзяць коней.
І беларускія спартсмены дэманструюць поспехі. Так, упершыню трое нашых коннікаў выступалі на 29-х Алімпійскіх гульнях. І дэбют быў удалым.