Галоўная праблема мэдыцыны — кадравая
07.04.2010
—
Новости Общества
Сёньня — Усясьветны дзень здароўя. Сёлета з ініцыятывы Ўсясьветнай арганізацыі аховы здароўя зьвязаныя зь ім мерапрыемствы будуць праходзіць цягам амаль тыдня, 7—11 красавіка, пад дэвізам "Урбанізацыя і здароўе". Калі ва ўсім сьвеце ў гарадах жыве крыху больш за 50% насельніцтва, то ў Беларусі, паводле вынікаў перапісу насельніцтва 2009 году, гарадзкое насельніцтва складае 74%. Адна з галоўных праблемаў сыстэмы аховы здароўя — вострая нястача кадраў, прычым і ў вялікіх гарадах, і ў правінцыі. Толькі ў амаль двухмільённым Менску не хапае каля 2 тысяч лекараў. Міністар аховы здароўя Беларусі Васіль Жарко, выступаючы на адкрыцьці сэсіі Савету Рэспублікі, паведаміў, што наагул у Беларусі патрэба ў лекарах і правізарах у складае больш за 4 тысячы чалавек, не хапае таксама больш за 5 тысяч мэдсёстраў.
Паводле дадзеных Усясьветнай арганізацыі аховы здароўя, у краінах Эўропы ў сярэднім на 10 тысяч насельніцтва прыпадае 36 урачоў. У Беларусі гэты паказьнік адзін з самых высокіх: амаль 49 лекараў на 10 тысяч. Тым ня менш, дэфіцыт кадраў нават у сталіцы ня менш востры, чым у правінцыі, на вёсцы. Адмыслова я пацікавілася, якое становішча з кадрамі ў самых аддаленых ад сталіцы рэгіёнах: на Расоншчыне і на Брагіншчыне.
Намесьніца старшыні Брагінскага райвыканкаму Ганна Бабранёва, якая курыруе сацыяльную сфэру, распавяла:
Тэрапэўтаў не хапае, хірург патрэбны, дэрматоляг, оталярынголягі — 2 зьехалі, афтальмоляг апошні год адпрацоўвае ...
"Ёсьць праблема, і, напэўна, самае галоўнае, самае важнае ў мэдыцыне — гэта кадры. У нас не хапае больш за 20 спэцыялістаў. Тэрапэўтаў не хапае, хірург патрэбны, дэрматоляг, оталярынголягі — 2 зьехалі, афтальмоляг апошні год адпрацоўвае, напэўна, таксама зьедзе, вузкіх спэцыялістаў не хапае. Разьмеркаваньне ўжо было, галоўны ўрач паведаміў мне, што да нас прыедуць 4 чалавекі".
Паводле афіцыйнай статыстыкі, забясьпечанасьць мэдпэрсаналам у Брагінскім раёне складае 54%. Часткова кадравая праблема вырашаецца за кошт сумяшчальніцтва: 28 лекараў у Брагінскім раёне працуюць на паўтары-дзьве стаўкі.
Тое самае і ў Расонскім раёне, што на поўначы Віцебскай вобласьці. Намесьніца старшыні Расонскага ра йвыканкаму Галіна Падвяцельская распавяла:
так званы "вуха-горла-нос" па сумяшчальніцтве працуе яшчэ і рэнтгенолягам ...
"На сёньняшні дзень востра стаіць пытаньне з нарколягам, абавязкова патрэбны хірург. Канечне, дактары на паўтары стаўкі працуюць. Выходзім са становішча за кошт сумяшчальніцтва: да прыкладу, так званы "вуха-горла-нос" па сумяшчальніцтве працуе яшчэ і рэнтгенолягам".
У Расонскі раён сёлета разьмеркавалі двух маладых спэцыялістаў. Мясцовыя ўлады абяцаюць ім кватэры. Яшчэ гадоў 10 таму ў чарнобыльскай зоне праблема з мэдычнымі кадрамі была амаль крытычная. Абавязковае разьмеркаваньне ў мэдычных ВНУ і клопат пра маладых спэцыялістаў становішча крыху выправілі, кажа Ганна Бабранёва:
"Мы ж ствараем усе ўмовы, і кватэры ўсім даём, прычым у новых дамах, за кошт Чарнобылю пабудаваных. І зарплату неблагую — практычна ўсе на 1,75 стаўкі працуюць. Гэтую катэгорыю мы песьцім, няньчым, як ніякую іншую. Стараемся і душэўнай дабрынёй, і ўмовамі прывабіць. Хаця нялёгка ў нас працаваць".
Складанае становішча з кадрамі і ў сельскіх амбуляторыях. Закрываць іх улады катэгарычна забаранілі, а вось кваліфікаваных лекараў там нестае, кажа Ганна Бабранёва з Брагіна:
"На сёньняшні дзень без урачоў працуюць дзьве амбуляторыі: малажанская і новаалчанская амбуляторыі. У дзьвюх ёсьць. Дарэчы, у амбуляторыі Ракавічы малады спэцыяліст працуе, 4 гады таму прыехаў і застаўся. А ў Мікулічах замест маладога спэцыяліста, які адпрацаваў 2 гады і зьехаў, прыйшоў урач з Гомелю, чалавек ва ўзросьце".
У Расонскім раёне ў дзьвюх амбуляторыях ёсьць урачы, але ў адной хутка будзе вакансія, кажа Галіна Падвяцельская:
"У вёсцы Краснапольле ёсьць вельмі добры лекар. І мы плянуем забраць яго на павышэньне ў Расоны. Малады чалавек не мясцовы, родам зь Ліды, але па разьмеркаваньні адпрацаваў ужо 3 гады, замацаваўся тут. Мы нават яго ў дэпутаты вылучаем".
беларускія мэдыкі зарабляюць у 3 разы менш, чым, да прыкладу, маюць іх польскія калегі ...
У мэдінстытутах уведзена жорсткае разьмеркаваньне — адпрацаваць 2 гады, а зь мінулага году для выпускнікоў мэтавага набору — і 3 гады. Летась у мэдычныя ВНУ прынята на 570 абітурыентаў больш, чым у 2008 годзе. Такія захады, на думку кіраўніцтва Мінздраву, дазволяць вырашыць праблему кадраў да 2013 году. Міністар Васіль Жарко распавёў і пра пакет дакумэнтаў аб паляпшэньні сацыяльных умоваў для мэдыкаў. Аднак сёлета падвышэньня заробкаў у бюджэце не прадугледжана. Зараз беларускія мэдыкі зарабляюць у сярэднім 840 тысяч рублёў, лекары — крыху больш за 1 мільён. Гэта ў 3 разы менш, чым, да прыкладу, маюць іх польскія калегі.