Былы супрацоўнік амбасады Латвіі ў Мінску судзіцца за пенсію выведніка

Источник материала:  
02.04.2010 18:43 — Новости Общества
Латвійскі дыплямат Андрыс Спуліс, які на пачатку 2000-х працаваў другім сакратарам амбасады Латвіі ў Беларусі, а потым быў пераведзены на адказную працу ў латвійскую замежнапалітычную місію ва Ўкраіне, публічна рассакрэціў сябе як выведнік.

Напярэдадні ў інтэрв,ю латвійскаму выданню Neatkarg rta avze кадравы дыпламат прызнаўся, што да свайго сыходу на пэнсію ў 2009 годзе ён адначасна быў супрацоўнікам латвійскай выведкі SAB (па беларуску БАК - Бюро абароны Канстытуцыі).

Сёння ў латвійскай сталіцы Рыге адбылося адкрытае судовае паседжанне па справе Андрыса Спуліса, які патрабуе ад SAB выплаты пенсіі за службу ў выведцы. Тым часам Бюро абароны Канстытуцыі адмаўляе яму ў гэтым, бо апошнім часам пазбавіла свайго супрацоўніка доступу да дзяржаўных таямніц, нібыта з-за таго, што Спуліса пачалі падазраваць у шпіянажы на карысьць Украіны.

Тым часам адвакаты пазоўніка - дыпламата-выведніка перакананыя, што нават такі фармальна-юрыдычны бок справы не дазваляе пазбаўляць іх кліента пэнсіі. Бо з закону аб пэнсіі для супрацоўнікаў SAB вынікае, што выплатаў могуць быць пазбаўленыя толькі тыя асобы, якія атрымліваюць пэнсіі ад іншых дзяржаваў ці былі вызваленыя ад службы ў звязку з судовым абвінавачаннем у наўмысным злачынстве ці дысцыплінарным пакараннем”.

Паводле адвакатаў, Андрыса Спуліса гэта ніяк не тычыцца, бо за сваю ўзорную працу выведніка і па сумяшчальніцтве дыпламата ён быў узнагароджаны іменным кінжалам SAB.

Як паведамляюць латвійскія СМІ, рашэнне па Спулісу павінны прыняць 21 красавіка.

←Христиане всех конфессий отпразднуют Пасху вместе

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика