Пачаўся рамонт дарогі Докшыцы - Параф'янава
02.04.2010 14:40
—
Новости Общества

Паводле чутак, якія цыркуюлююць у рэгіёне, дарожныя работы нібыта звязаныя з меркаваным прыездам на радзіму продкаў украінскага прэзідэнта Віктара Януковіча, які ўжо двойчы праязджаў гэтай дарогай, калі ў эпоху Кучмы яшчэ быў прэм’ер-міністрам.
У докшыцкім дарожна-будаўнічым прадпрыемстве №180 гэтыя чуткі абвяргаюць і сцвярджаюць, што капітальны рамонт дарогі планаваўся даўно. “Праект быў распрацаваны яшчэ два ці тры гады таму. Меркавалі пачаць рамонт летась, але тады не было грошай. Мінулай жа восенню “Віцебскаўтадар” знайшоў сродкі і ўключыў дарогу ў план капітальнага рамонту”, - паведаміў карэспандэнту “Народных навінаў” галоўны інжынер Уладзімір Місачэнка.