У Гродне адкрыўся першы сэкс-шоп

Источник материала:  
Адкрыццё  ў Гродне сэкс-шопа не стала першакрасавіцкім жартам. З сённяшняга дня першая крама такога кшталту пачала сталую працу ў абласным цэнтры і прыняла наведвальнікаў.Існаванне ў горадзе над Нёманам сэкс-шопа на думку большасці наведвальнікаў крамы абумоўлена патрабаваннямі часу - многія гродзенцы вітаюць такую ініцыятыву:

- Людзі розныя бываюць - і інваліды, і ўзроставыя групы, і пенсіянеры - яны таксама маюць патрэбу, але па розных прычынах не маюць магчымасці.

Гаспадыня сэкс-шопа гаворыць, што, нягледзячы на пэўныя цяжкасці ў арганізацыі справы, яна знайшла пэўнае паразуменне ў мясцовых уладаў:

- Нягледзячы на тое, што часам мы лічым, што чыноўнікі ў нас людзі непрабіваемыя, але ў гэтай сітуацыі многія нам ішлі на сустрач. Адносіны былі пазітыўныя.

Ініцыятары стварэння першага гродзенскага сэкс-шопа плануюць бліжэйшым часам наведаць суседні Беласток і пераняць польскі вопыт працы ўстановаў такога кшталту.


←Граждане Беларуси смогут бесплатно и без экзаменов поступать в вузы Казахстана

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика