Лабараторыя геномнай экспертызы з'явіцца на ўзбраенні абласных крыміналістаў
01.04.2010 19:02
—
Новости Общества
Гэта дасць магчымасць праваахоўнікам ідэнтыфікаваць злачынцу па біялагічных слядах.
Тэндэр на закупку абсталявання праведзены. Ідзе падбор персанала. На дапамогу вопытным супрацоўнікам прыйдуць выпускнікі біялагічнага факультэта БДУ.
Дарэчы, спосаб вызначэння чалавека ўсяго па адной малекуле ДНК крымінальныя эксперты пачалі выкарыстоўваць у 80-х гадах мінулага стагоддзя. Такі метад эксперты лічаць адным з самых дакладных.