У Віцебску з’явілася новая плошча – Уваскрасенская
Памянялі назвы і два гарадскія паркі. Так, былы парк імя Леніна (насупраць філармоніі і помніка правадыру) цяпер стаў называцца “Паркам партызанскай славы імя Міная Шмырова”. Усё тлумачыцца проста: у гэтым парку знаходзіцца музей, прысвечаны знакамітаму арганізатару партызанскага руху. Напярэдадні Дня Перамогі ў парку ўстановяць бронзавыя бюсты вядомых партызан, з’явяцца зямлянкі і вайсковая тэхніка - адным словам, тут зробяць рэканструкцыю ўмоваў, у якіх жылі партызаны.
Ёсць цяпер у Віцебску і парк Пераможцаў - ён знаходзіцца ўсцяж Заходняй Дзвіны ад плошчы Перамогі да плошчы Тысячагоддзя. Да 9 Мая тэрыторыю парка і набярэжную павінны добраўпарадкаваць.
Чакаецца, што ў Віцебску таксама перайменуюць шэраг вуліц, назвы якіх не ўпісваюцца ў кантэкст гістарычнага мінулага нашага горада.