“Беларускім партызанам” абураныя партызаны гарадзенскія

Источник материала:  

Сьледам за менскімі вэтэранамі савецкага падпольля і партызанскага руху Меншчыны абураны ліст у Міністэрства інфармацыі напісалі і іх гарадзенскія вэтэраны. Яны таксама патрабуюць забараніць словазлучэньне «Беларускі партызан» у якасьці назвы недзяржаўнага інтэрнэт-сайту.

Вось што сказаў Свабодзе старшыня Гарадзенскага абласнога савету грамадзкага аб’яднаньня вэтэранаў Іван Тустоў:

«Накіроўвалі, па-першае, ня людзі нашага Гарадзенскага савету, а непасрэдна партызаны і падпольшчыкі з Гарадзеншчыны. Тыя, хто абурыўся. Канкрэтныя асобы, партызаны і падпольшчыкі, якія патрабавалі, каб зьмянілі назву гэтага сайту. Не магу сказаць, колькі іх там чалавек, можа, чалавек восем, якія абураныя і паслалі свой зварот. Проста слова „партызан“ у спалучэньні са словам „беларускі“ непасрэдна партызанаў абражае, бо гэта не адпавядае той гераічнай барацьбе, якая вялася супраць нямецка-фашысцкіх акупантаў».

Слова „партызан“ у спалучэньні са словам „беларускі“ непасрэдна партызанаў абражае, бо гэта не адпавядае той гераічнай барацьбе, якая вялася супраць нямецка-фашысцкіх акупантаў.
Яндекс.Метрика