Гараць цацкі
У Жлобіне пашкоджаны агнём склад з прадукцыяй ТДА "Белайтойз", якое займаецца вытворчасцю мяккіх цацак. У будынку на момант загарання знаходзілася 38 чалавек, якія ўрэшце не пацярпелі. Прычынай узгарання, як паведамілі ў прэс-службе абласнога ўпраўлення МНС, стала парушэнне правілаў эксплуатацыі электраабсталявання — адбылося кароткае замыканне электрарухавіка раскройнай машыны.
А ў Рагачове ў той жа дзень загарэўся пакой, які выкарыстоўваўся пад швейную майстэрню індывідуальнай прадпрымальніцай. Сямігадовы сын гаспадыні з дыягназам "атручэнне чадным газам" дастаўлены ў мясцовую бальніцу. Агнём знішчана столевае перакрыцце першага паверха двухпавярховага цаглянага дома, падлога і маёмасць у пакоі. Прычынай здарэння выратавальнікі называюць парушэнне правілаў эксплуатацыі пячнога ацяплення.
Ірына АСТАШКЕВІЧ.