Лясгасы вобласці на гэтым тыдні распачнуць нарыхтоўку бярозавіка
29.03.2010 18:23
—
Новости Общества

У Старадарожскім раёне ўжо атрымалі заказ ад перапрацоўшчыкаў.
250 тон прыроднага напою адправяць на мясцовы завод, па 100 тон паставяць слуцкім і сталічным вытворцам. Набыць бярозавік зможа і насельніцтва, прычым адразу ў зручнай тары.
Тым жа хто хоча ісці ў лес самастойна спачатку прыйдзецца завітаць да бліжэйшага лясніцтва. Спецыялісты падкажуць, дзе можна легальна заняцца справай і выпішуць адмысловы білет. Бясплатна. Без афіцыйнага ляснога дазволу прыйдзецца плаціць, прычым нямала.