Галінкі веры. Заўтра хрысціяне ўсіх канфесій адзначаюць Вербную нядзелю

Источник материала:  

Заўтра да цэркваў і касцёлаў паплывуць сапраўдныя рэкі людзей з галінкамі вярбы ў руках.

Добры настрой, прыязныя ўсмешкі, ветлівыя словы нават у адрас незнаёмых людзей заўсёды пануюць у такіх святочных працэсіях. Іх удзельнікі нібы ўяўляюць сябе жыхарамі старажытнага Іерусаліма, якія амаль дзве тысячы год назад, махаючы пальмавымі галінкамі, сустракалі свайго Збавіцеля. Мінулі тысячагоддзі, а мы ўсё тыя ж. Верым у Збавіцеля, верым у лепшае, верым у тое, што жаданні абавязкова спраўдзяцца, а праблемы вырашацца. Верым, што асвечаныя на Вербніцу галінкі прынясуць у дом дабрабыт, здароўе і лад. Будзем верыць – і жыць!

←Служба без мундира

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика