Чэрвеньскі клуб рамёстваў уключылі ў адмысловы турмаршрут
24.03.2010 23:45
—
Новости Общества
Пазнаёміцца з творчасцю мясцовых майстроў ужо змаглі падарожнікі з Кітая і Францыі.
Для замежных гасцей арганізавалі адмысловы майстар-клас. «Урокі» вышывання правяла Аляксандра Гаўрыльчык. З дапамогай верацяна, ніткі, іголкі майстрыха стварае сапраўдныя цуды. Некаторыя яе творы ўпрыгожваюць і прыватныя калекцыі.