Мінск палезе ў даўгі
24.03.2010 10:31
—
Новости Общества
Падчас прэзентацыі Генеральнага плана развіцця Мінска да 2030 года ў сталічнай ратушы выконваючы абавязкі мэра Мікалай Ладуцька прызнаўся, што не бачыць нічога дрэннага ў тым, каб сталіца жыла ў крэдыт. Сталічныя ўлады пачнуць набіраць грошы, як і шараговыя грамадзяне.
«Па такім прынцыпе жывуць і Масква, і Берлін», — заявіў ён.