Рэканструкцыю храма Уваскрэсення Хрыстовага завяршаюць у Клецку
22.03.2010 23:54
—
Новости Общества
Сёння тут адрамантаваны дах і сцены, разгорнута работа па рэканструкцыі вежаў. Рэстаўрацыяй займаюцца мясцовыя будаўнікі.
Ужо асвоена больш за 370 мільёнаў рублёў. Амаль трэць сродкаў – з раённага бюджэту. Грошы збіраюць вернікі. Пералічваюць сродкі арганізацыі і прадпрыемствы. Нягледзячы на рамонтыя работы, службы ў храме не прыпыняліся. Шмат вернікаў прыходзяць у апошнія тыдні вялікага посту. Прыхаджане мараць пра багатае ўбранства храма. На гэта – патрэбны сродкі. Іх шукаюць.