Памёр пісьменнік Кастусь Тарасаў

Источник материала:  
22.03.2010 16:57 — Новости Общества

Памёр пісьменнік Кастусь Тарасаў
svaboda.org

На 70-м годзе жыцця памёр знакаміты беларускі пісьменнік, гісторык і журналіст Кастусь Тарасаў. Яго цела было знойдзена ва ўласнай кватэры ў панядзелак.

У красавіку 2006 г. пісьменнік перанёс інсульт.

***

Кастусь (Канстанцін Іванавіч) Тарасаў нарадзіўся ў Мінску 10 кастрычніка 1940 г у сям’і служачых.

Па сканчэнні сярэдняй школы працаваў слесарам‑зборшчыкам на Мінскім механічным заводзе. Скончыў Беларускі палітэхнічны інстытут (1965), працаваў у Паўночна‑заходняй геалагічнай экспедыцыі. Потым у выдавецтве «Вышэйшая школа», на кінастудыі «Беларусьфільм», часопісе «Нёман» (1977-1983), газеце «Літаратура і мастацтва», часопісе «Спадчына», газеце «Свабода». Апошнія месяцы друкаваў гістарычныя нарысы ў «Новым часе».

Кастусь Тарасаў друкаваўся ад 1966 г. Аўтар гістарычных аповесцей пра мінулае Беларусі: «Дзень рассеяння» (пра Грунвальдскую бітву, 1980), «Пагоня на Грунвальд», рамана «Тры жыцці княгіні Рагнеды». Аўтар культавага ў 1980‑я — першай палове 1990‑х зборніка «Памяць пра легенды» (першае выданне ў 1984 г, другое пашыранае выйшла ў 1990-м годзе).

Глядзі таксама:
Апошняя аповесць пісьменніка - «На вайне»
Творы пісьменніка на Беларускай палічцы

←Российские метеорологи верят в новую «БелКУ»

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика