Пазачарговы з'езд Партыі БНФ пройдзе 29 мая
20.03.2010 19:06
—
Новости Общества
Пазачарговы, 13-ы, з"езд Партыі БНФ пройдзе 29 ці 30 мая. Адпаведнае рашэнне было прынята 20 сакавіка ў Мінску соймам партыі.
Як паведаміў лідэр Партыі БНФ Аляксей Янукевіч, галоўнае пытанне з"езда — вызначэнне фармату ўдзелу партыі ў прэзідэнцкіх выбарах 2011 года.
У прыватнасці, паводле яго слоў, з"езд павінен вызначыцца, ці варта партыі вылучаць свайго прэтэндэнта альбо сумесна з іншымі палітычнымі структурамі падтрымліваць на прэзідэнцкіх выбарах адзінага дэмакратычнага кандыдата.