Партыя БНФ сваім сябрам: хочаце

Источник материала:  
20.03.2010 19:11 — Новости Общества

Партыя БНФ дала партыйным кандыдатам у дэпутаты магчымасць самастойна вызначыцца з фарматам далейшага ўдзелу ў мясцовых выбарах. Адпаведнае рашэнне было прынята 20 сакавіка ў Мінску на пасяджэнні сойма партыі.

Як растлумачыў адказны сакратар Партыі БНФ Уладзімір Лабковіч, партыйныя прэтэндэнты на дэпутацкі мандат не вераць у дэмакратычнасць выбараў, але маюць намер выкарыстаць выбарчую кампанію для прапаганды дэмакратычных каштоўнасцяў.

«Улады захавалі поўны кантроль над выбарчымі камісіямі, парушылі прынцып роўнасці і транспарэнтнасці выбарчага працэсу. Гэта стварае ўмовы для фальсіфікацыі выбараў на этапе галасавання і падліку галасоў», — сказаў ён.

Лабковіч нагадаў, што ва ўчастковыя выбарчыя камісіі былі ўключаны толькі 10% ад вылучаных прадстаўнікоў партыі.

Намеснік старшыні Партыі БНФ Рыгор Костусеў паведаміў, што ўжо пяць прэтэндэнтаў ад партыі адмовіліся ад удзелу ў выбарах у якасці кандыдатаў. Зараз, паводле яго слоў, удзельнічаць у выбарах працягваюць 75 членаў партыі.

У спецыяльнай заяве сойма Партыі БНФ адзначаецца, што «выбары дэпутатаў мясцовых саветаў праходзяць у атмасферы страху і запалохвання». «Ужо зараз можна канстатаваць, што выбары з’яўляюцца недэмакратычнымі і несвабоднымі», — падкрэсліваецца ў дакуменце.

←Целый букет наград получили разработки ученых БГУ на международном конгрессе Hi-Tech в Санкт-Петербурге.

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика