Калі праблемы можна вырашыць, гэта будзе зроблена. Камітэт дзяржкантролю вывучыць работу мясцовых органаў улады па падтрымцы асабістых падсобных гаспадарак
Аб гэтым паведаміў старшыня КДК Зянон Ломаць пасля прамой лініі з жыхарамі Віцебскай вобласці.
Гэта пытанне ўзняла ў ходзе прамой лініі жыхарка Шумілінскага раёна, якая трымае дзвюх кароў, цяля, здае малако і просіць аказаць садзейнічанне, у тым ліку ў забеспячэнні жывёлы кармамі. “Мясцовыя ўлады павінны бачыць такіх людзей, пастаянна дапамагаць і падтрымліваць іх”, — упэўнены кіраўнік кантрольнага ведамства. Пры гэтым ініцыятыва павінна зыходзіць ад сельскіх выканкамаў, частку паслуг могуць узяць на сябе сельгаспрадпрыемствы, у тым ліку па забеспячэнню прыватных падворкаў збожжам і кармамі. Падтрымка асабістых падсобных гаспадарак — вельмі значная тэма, і КДК плануе дэталёва разабрацца і прааналізаваць работу ў гэтым напрамку мясцовых органаў улады, падкрэсліў Зянон Ломаць.Усяго ў час прамой лініі кіраўнік КДК за 3 гадзіны адказаў на пытанні больш як 40 жыхароў Віцебскай вобласці, паведамляе БелТА. Віцябчане звярталіся па дапамогу па пытаннях добраўпарадкавання дваровых тэрыторый, адкрыцця магазінаў і паляпшэння транспартных зносін. Традыцыйнымі з’яўляюцца праблемы капітальнага рамонту жылога фонду, шэраг пытанняў датычыўся нізкай якасці будаўніцтва жылля. Аператарамі падчас прамой лініі было прынята 100 тэлефонных зваротаў. Усе яны будуць разгледжаны і ўзяты на кантроль. У тых выпадках, калі праблемы можна вырашыць, гэта будзе зроблена, падкрэсліў Зянон Ломаць.