Чэрвеньскі псіханеўралагічны дом-інтэрнат прызнаны адным з лепшых у краіне
19.03.2010 18:20
—
Новости Общества
Па выніках адмысловага конкурса ён перамог у катэгорыі «найбольш аптымальныя, бяспечныя ўмовы для хворых людзей і высокі ўзровень абслугоўвання».
Сёння тут больш за 300 пастаяльцаў. Усе яны акружаны ўвагай і цяплом. Агляд-конкурс дамоў-інтэрнатаў у Беларусі праводзяць з 2004 года. Зараз у краіне больш за 70 сацыяльных устаноў. 13 з іх – на Міншчыне.