Гаспадаркі паўднёвых раёнаў Міншчыны ўжо ў полі
19.03.2010 18:15
—
Новости Общества
Аграрыі рыхтуюць глебу, уносяць угнаенні. Сяўбу плануюць пачаць праз тры тыдні, калі ўсталюецца надвор'е.
Аграрыям вобласці трэба пасеяць 600 тысяч гектараў. На усё пра усё - 10 дзён. Каб паспець, працаваць будуць у дзве змены,. У гаспадарцы «Натальеўск» - гэта на Чэрвеньшчыне - упэўнены, што справяцца. Тут тэмпы падрыхтоўкі да сяўбы самыя высокія ў раёне. І так ужо не першы год. Адметна, што сельгасвытворчасцю кіруе жанчына. Алена Махнач за поспехі ў працы сёлета ўдастоілася звання - «Жанчына года».