Магілёўскі губернатар загаварыў па-беларуску
19.03.2010 15:45
—
Новости Общества
Кіраўнік Магілёўшчыны Пётр Руднік даказаў, што ведае матчыну мову. У Дзень Канстытуцыі ён загаварыў па-беларуску!
Днямі старшыня Магілёўскага аблвыканкама Пётр Руднік віншаваў групу юнакоў, якім уручыў пашпарты грамадзян Беларусі. І віншаваў іх па-беларуску.
Дарэчы, мясцовыя журналісты гавораць, што сам Пётр Руднік пакуль не часта размаўляе па-беларуску. Але вельмі часта прыгадвае, што трэба ведаць родную мову. Апошні раз ад яго беларускія словы гучалі на тэлебачанні летась, у жніўні. Тады афіцыйныя крыніцы распаўсюдзілі інфармацыю, што старшыня аблвыканкама загадаў распрацаваць план мерапрыемстваў па вяртанні беларускай мовы ў публічнае жыццё. 31 снежня "Комплекс першачарговых мер аблвыканкама па папулярызацыі беларускай мовы на 2010—2012 гады" быў падпісаны П. Руднікам.
Што ж, зычым поспеху добрай справе. Хай запісанае ў планах стане явай!