Яўгену Якавенку пагражае турма за ўхіленне ад войска

Источник материала:  
19.03.2010 16:14 — Новости Общества


19 сакавіка ў пятніцу стала вядома, што ў дачыненні да Яўгена Якавенкі з Гомеля была распачатая крымінальная справа паводле арт. 435 КК РБ («ухіленне ад мерапрыемстваў па прызыву на вайсковую службу»). У панядзелак 22 сакавіка малады чалавек зноў выклікаецца следчым Цэнтральнага РУУС Гомеля Вольгай Шупікавай, гэтым разам ужо ў якасці абвінавачанага.

Нагадаем, 25-гадовы гамяльчанін Яўген Якавенка тройчы звяртаўся ў прызыўную камісію г. Гомеля з заявай даць яму магчымасць рэалізаваць права на альтэрнатыўную службу. Усе тры разы яму было адмоўлена.

11 лютага 2010 г. Якавенка быў асуджаны судом Савецкага раёну за няяўку на мерапрыемствы прызыву на вайсковую службу паводле арт. 25.1.3 КаАП РБ. Суддзя Алена Дзічкоўская, разгледзеўшы справу, прызнала Яўгена Якавенка вінаватым і вынесла рашэнне аб накладанні адміністрацыйнага штрафу ў памеры пяці базавых велічынь (175 тысяч рублёў).

12 Сакавіка Гомельскі абласны суд адмяніў рашэнне суда Савецкага раёна і накіраваў справу на новае разгляд.

У выпадку перадачы матэрыялаў справы ў суд маладому чалавеку пагражае да 2 гадоў пазбаўлення волі.

←Президент Румынии подписал закон о ратификации соглашения по Nabucco

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика