У Беларусь не пусцілі марыхуану
19.03.2010 16:19
—
Новости Общества
18 сакавіка ўкраінскія мытнікі затрымалі 22-гадовага беларуса за спробу правезці праз мяжу наркотыкі.
У пункту пропуску «Новыя Ярылавічы» ў Чарнігаўскай вобласці падчас агляду рэйсавага аўтобуса «Мікалаеў-Мінск» увагу мытнікаў выклікала люлька ў сумцы беларуса. Пры размове з маладым чалавекам высветлілася, што
ў шкарпэтках ён вязе «траўку».
Экспертыза паказала, што гэта была марыхуана.
У дачыненні да беларуса распачата крымінальная справа.