Нефармальны саміт СНД плануецца правесці 8 мая ў Маскве

Источник материала:  
19.03.2010 13:29 — Новости Общества

Пра гэта 19 сакавіка на прэс‑канферэнцыі ў Мінску паведаміў першы намеснік старшыні Выканкама Садружнасці Уладзімір Гаркун.

Паводле яго слоў, прэзідэнт Расіі Дзмітрый Мядзведзеў ужо накіраваў запрашэнні сваім калегам з краін СНД узяць удзел у нефармальнай сустрэч 8 мая і ва ўрачыстасцях з нагоды 65‑годдзя Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 9 мая.

Плануецца, што кіраўнікі дзяржаў прымуць зварот да ветэранаў фронту і працаўнікоў тылу краін СНД у сувязі з гадавінай перамогі.

Як адзначыў Гаркун, парадак дня саміта фарміруе расійскі бок. »Не думаю, што ён будзе аб’ёмны», — сказаў ён.

Першы намеснік старшыні Выканкама СНД паведаміў, што ёсць шэраг тэм, якія могуць абмяркоўвацца прэзідэнтамі, але раскрываць іх не стаў.

←Минский рыбак чуть не поплыл по Свислочи на льдине

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика