Лукашэнка разьлічвае ўсіх абгуляць у рулетку
19.03.2010
—
Новости Общества
На нарадзе Аляксандар Лукашэнка заявіў, што Беларусь, адрозна ад суседзяў, не зьбіраецца класьці на лапаткі казіно ды гульнявыя аўтаматы. Паводле ягоных слоў, падобнымі забаронамі можна дасягнуць супрацьлеглага эфэкту, а пры ўзважаным падыходзе бюджэт атрымае ад культывацыі азартнай сфэры істотны прыбытак.
Цяпер да паслугаў аматараў рулеткі і картаў — амаль чатыры дзясяткі казіно, паўтысячы заляў гульнявых аўтаматаў і букмэкерскіх кантораў. Аднак, паскардзіўся Лукашэнка, рэальны прыбытак гэтых установаў застаецца па-за кампэтэнцыяй падатковых органаў. Таму ён перакананы: дзяржава павінна жорстка кантраляваць галіну, у якой круцяцца вялізныя грошы:
«Адсутнасьць узважанай палітыкі з боку дзяржавы ў дачыненьні да гульнявога бізнэсу фактычна прыводзіць да яго поўнай забароны. А гэта спрыяе таму, што высокапрыбытковы бізнэс сыходзіць у цень, становіцца здабычай крымінальных колаў, прыносячы шкоду ўсяму грамадзтву. Пры разумным жа падыходзе ён можа і павінен стаць дадатковай крыніцай папаўненьня бюджэту за кошт падаткаў, спрыяць стварэньню новых працоўных месцаў, прыцягненьню турыстаў і інвэстыцыяў у нашу краіну».
Тыя, хто непасрэдна працуе ў гульнёвым бізнэсе, наракаюць, што чарговыя навацыі адбываюцца бязь іхняга ўдзелу. Выпрацоўкай канцэпцыі займаюцца людзі, досыць далёкія ад гэтай спэцыфічнай галіны, а ў якасьці сынонімаў да «казіно» распрацоўнікі традыцыйна ўжываюць словы з нэгатыўным падтэкстам. Уладальнік сеткі забаўляльна-гульнявых установаў «Dankoff-Club» Юрый Данькоў кажа, што і патэнцыйных інвэстараў, і гіпатэтычных гульцоў палохае якраз непрадказальнасьць заканадаўства, якое можна варочаць, што тое дышла:
«Зразумейце: у гэтым і палягае ўся гісторыя дурнаваньня з новым законам. І ўсё ад таго, што ў вушы кіраўніку краіны лепяць непрафэсіяналы. Самая праблема ў тым, што раней нехта дзесьці займаўся нейкім узбраеньнем, пра што сёньня ня пішуць, а сёньня гэтыя людзі зьбіраюцца прыбраць да рук усю сфэру. Але ж яны ў казіно баяцца зайсьці, увогуле ня ведаюць гэтага бізнэсу! Яны ж ня ў курсе яго нюансаў! Я разумею, што прыйшоў бы чалавек, які ведаў бы сутнасьць, быў ля вытокаў гэтай справы, які сам ім займаўся, а потым галіну ўзначаліў. Нічога гэтага няма! Былы міністар спорту і турызму Грыгараў баяўся зайсьці ў казіно! І Шульга сёньня, намесьнік міністра, гэтаксама баіцца зайсьці ў казіно. Таму што ім скажуць: а што вы там рабілі? Дык ім па норме трэба правяраць! Вы разумееце, у чым парадокс? Пра якое тады разьвіцьцё гульнявога бізнэсу гаворка?»
Канцэпцыю гульнявога бізнэсу на пашыраным паседжаньні ў кіраўніка краіны прадстаўляў прэм’ер-міністар Сяргей Сідорскі. Ён прапанаваў аб’яднаць усё гульнявое абсталяваньне праз тэлекамунікацыйную сетку, якая будзе працаваць у рэжыме онлайн. Фактычна прапануецца ўвесьці кругласутачны нагляд за ўсімі наведнікамі ўстановаў, за памерам іх ставак, выйгрышаў і пройгрышаў.
Аналітыкі лічаць, што гэткае шоў «за шклом» будзе цікавае перадусім падатковым структурам, да якіх патрэбная інфармацыя будзе паступаць у наўпроставым рэжыме.
У сваю чаргу, віцэ-прэм’ер ураду Андрэй Кабякоў перакананы, што ў гэтай галіне варта зьмяніць і мэханізм вылічэньня падаткаў:
«У канцэпцыі, якую ўнёс на разгляд урад, гаворка ідзе пра тое, што мы павінны адысьці ад фіксаваных ставак і павінны абкладаць падаткам прыбытак. То бок тая фінансавая плынь, якую мы зьбяром у маніторынгавым цэнтры інфармацыі, будзе прынятая Як толькі любы гулец зробіць стаўку, унясе якіясьці грошы, гэта тут жа, умомант асядае ў маніторынгавым цэнтры.
да разгляду. Як толькі любы гулец зробіць стаўку, унясе якіясьці грошы, гэта тут жа, умомант асядае ў маніторынгавым цэнтры.Як толькі любы гулец зробіць стаўку, унясе
якіясьці грошы, гэта тут жа, умомант асядае ў маніторынгавым цэнтры, і мы зможам ужо прад’явіць пэўныя патрабаваньні па аплаце падаткаў той гульнявой установе, якая гэтага гульца на сваю тэрыторыю дапусьціла».
Летась гульнявая сфэра прынесла ў дзяржаўную скарбонку больш за 60 мільярдаў рублёў. Чыноўнікі спадзяюцца ў пэрспэктыве зарабіць нашмат больш — маўляў, пасьля закрыцьця казіно і заляў гульнявых аўтаматаў у Расеі і ва Ўкраіне гульцы скіруюцца ў Беларусь. Аднак ажыятажу не назіраецца.
Па-першае, як кажуць адмыслоўцы, тым жа расейцам выгадней зьлятаць коштам установы ў прызнаныя гульнявыя сталіцы сьвету. Па-другое, чыноўнікі прапануюць абмежаваць памер пройгрышу трыма базавымі велічынямі, пасьля чаго доступ небаракі ў аналягічныя ўстановы па ўсёй Беларусі будзе забаронены да канца месяца. А такі дзяржаўны «клопат» толькі адпуджвае ахвотных пакінуць тут свае грошы. Паколькі канчатковы зьмест будучага ўказу незразумелы, не выпадае казаць і пра перадысьлякацыю расейскага гульнявога бізнэсу ў Беларусь.
Прадстаўнік расейскага казіно «Шангры Ла» Лаўрэнці Губін сказаў, што калі нормы ўказу будуць «драконаўскія», то доўга тут не затрымаюцца і тыя ўстановы, якія ўжо спрабуюць пусьціць карані:
«Калі бізнэс ня будзе прыбытковым і ня будзе эфэктыўна працаваць, ён натуральным чынам зачыняецца. Таму, перш за ўсё, трэба дачакацца, якім будзе гэты закон. Калі ён будзе адэкватны ўсясьветным ці прынамсі эўрапейскім стандартам, то гэта ўжо 50% посьпеху. Таму што мы працуем выключна ў прававым полі, мы ня ходзім па нейкіх шэрых дарожках у бізнэсе, і для нас вельмі важна, якім урэшце будзе гэты закон. Калі Азартныя гульні — ня спосаб зарабляньня грошай ці вырашэньня вашых матэрыяльных праблемаў. Гэта адпачынак, і досыць дарагі, за які трэба плаціць.
ён будзе разумны і прадуманы, то гэта ўжо ільвіная доля посьпеху… Азартныя гульні — ня спосаб зарабляньня грошай ці вырашэньня вашых матэрыяльных праблемаў. Гэта адпачынак, і досыць дарагі, за які трэба плаціць.Але глябальны,
татальны кантроль за народам — гэта, напэўна, ня вельмі правільна. Усё ж чалавек павінен сам вырашаць, колькі ён сабе можа дазволіць патраціць у казіно, рэстаране ці начным клюбе. Бо азартныя гульні — ня спосаб зарабляньня грошай ці вырашэньня вашых матэрыяльных праблемаў. Гэта адпачынак, і досыць дарагі, за які трэба плаціць».
На этапе распрацоўкі канцэпцыі разьвіцьця гульнявой індустрыі разглядаліся тры варыянты. Па-першае, кропкавая мадэрнізацыя існуючай сыстэмы, але з больш жорсткім кантролем над апэратарамі, увядзеньнем пераліку гульнявых аўтаматаў, якія могуць выкарыстоўвацца на тэрыторыі Беларусі, а таксама абмежаваньнем на плошчу гульнявых заляў і забарону на іх разьмяшчэньне ў жылых дамах.
Другі варыянт прадугледжваў стварэньне паблізу Нацыянальнага аэрапорту «Мінск» адзінай у краіне забаўляльна-гульнявой зоны, якая ўключала б у сябе ня толькі адпаведныя ўстановы для гульні, але і інфраструктуру: гатэлі, рэстараны, гандлёвыя цэнтры. Меркаваныя выдаткі на ўзьвядзеньне — 1 мільярд даляраў. У выніку за аснову быў узяты трэці варыянт, які прадугледжвае «дэцэнтралізацыю» бізнэсу, укараненьне сучасных тэхнічных сродкаў кантролю, забесьпячэньне абароны гульца і празрыстасьць фінансавай дзейнасьці гульнявых установаў.
Да таго ж адчыняцца ў Беларусі будуць толькі буйныя казіно — ня больш за адно ў абласных цэнтрах і яшчэ некалькі ў Менску. Дарэчы, ад канца жніўня 2009 году накладзены мараторый на рэгістрацыю новых суб’ектаў гаспадараньня ў гэтым сэктары. Відавочна, новыя твары на гульнявым полі зьявяцца ўжо пасьля падпісаньня прэзыдэнцкага ўказу.