Трэцяя Агульнанацыянальная дыктоўка пройдзе ў Гродна 21 сакавіка
18.03.2010 16:19
—
Новости Общества
Традыцыйна у нашым горадзе яе ладзіць Таварыства беларускай школы. Як паведамляюць арганізатары, памылкі нiхто выпраўляць не будзе. Галоўнае - напісаць дыктоўку, i такім чынам прадэманстраваць павагу да мовы і культуры беларусаў.
Урывак з твора Уладзіміра Караткевіча прачытае вядомы беларускі паэт і перакладчык Андрэй Хадановіч. Па заканчэнні арганізатары падораць кожнаму сувенір удзельніка і запросяць на музычную імпрэзу. Усіх жадаючых чакаюць у 12.00 па адрасе: вул. Будзёнага, 48а–100.