З’езд АГП пройдзе ў ДК МТЗ
18.03.2010 14:28
—
Новости Общества
Аб’яднаная грамадзянская партыя падпісала дамову аб арэндзе памяшкання для з’езда з Мінскім трактарным заводам, паведаміў «НН» лідэр «Маладых дэмакратаў» Міхаіл Пашкевіч.
XIII з’езд АГП пройдзе ў нядзелю 21 сакавіка. Пачатак а 10:00.
Сярод пытанняў, што будуць разгледжаныя на з’ездзе — выбары старшыні партыі і намеснікаў, абранне Палітрады.
Таксама на з’ездзе павінна быць прынятае рашэнне аб удзеле АГП у мясцовых выбарах. Не выключана, што партыйныя вылучэнцы здымуцца з кампаніі.