Янукевіч: На Бангалор людзей не павядзём

Источник материала:  
18.03.2010 13:27 — Новости Общества

Старшыня Партыі БНФ і аргкамітэта па святкавання Дня Волі Аляксей Янукевіч кажа, што маршрут акцыі на 25 Сакавіка застанецца ранейшым: збор а 18:00 на пляцы ля Акадэміі навук, а потым шэсце праспектам Незалежнасці да сквера Янкі Купалы.

«Адказу з Мінгарвыканкаму на нашу заяўку мы яшчэ не маем», — кажа А.Янукевіч.

Лідэр БНФ падкрэслівае, што ў святкаванні Дня Волі возьмуць удзел усе дэмакратычныя сілы. «Гэта можа сведчыць, што ніякіх сварак паміж намі няма», — гаворыць палітык.

Па словах Янукевіч, акцыя 25 Сакавіка павінна стаць прыгожай і ўрачыстай. Будуць выступы паэтаў, бардаў. «Гэта выдатнае беларускае свята, якое трэба адзначаць», — кажа Янукевіч.

На пытанне, як збіраюцца дзейнічаць арганізатары, калі АМАП перагародзіць дарогу ў цэнтр, Янукевіч адказаў: «Гэта будзе залежыць ад той колькасці людзей, якая прыйдзе. Ёсць розныя варыянты, якія пакуль не хачу агучваць. Скажу дакладна толькі адно, што на Бангалор людзей ніхто не павядзе».

←Организаторы Дня Воли ожидают ответа на свою заявку в Мингорисполком

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика