Мілінкевіч: Ці буду ўдзельнічаць у выбарах, абвяшчу ў маі
18.03.2010 12:55
—
Новости Общества
Лідэр Руху «За Свабоду» Аляксандр Мілінкевіч паведаміў, што пра сваё рашэнне ўдзельнічаць, ці не ўдзельнічаць у прэзідэнцкіх выбарах абвесціць бліжэйшым часам. «У маі месяцы», — удакладніў ён.
«Я не лічу, што пра такія намеры трэба заяўляць як мага раней. Хоць, зрэшты, новыя выбары пачынаюцца з таго моманту, як сканчваюцца старыя», — сказаў палітык.
Раней пра сваё рашэнне ісці на выбары ўжо заявілі Алесь Міхалевіч і Андрэй Саннікаў.