Кандыдатамі ў дэпутаты мясцовых саветаў вылучана 25 474 прэтэндэнты
Пра гэта 17 сакавіка на прэс‑канферэнцыі ў Мінску паведаміла старшыня Цэнтрвыбаркама Лідзія Ярмошына.
Паводле яе словаў, сёлета вылучэнне кандыдатаў праходзіла больш актыўна ў параўнанні з трыма папярэднімі выбарчымі кампаніямі ў мясцовыя саветы. «Узмацненне канкурэнцыі адбылося з‑за павелічэння прэтэндэнтаў, якія вылучаюцца ў сельскія саветы», — адзначыла — Ярмошына.
Канкурэнцыя ў Мінскі гарадскі савет дэпутатаў складае 5,4 кандыдата на месца, у абласныя саветы — 1,8,
у раённыя 1,2 кандыдата. 60% прэтэндэнтаў вылучалася шляхам збору подпісаў, 35,2% ‑‑ працоўнымі калектывамі, 2% ‑‑ палітычнымі партыямі, астатнія — грамадскімі аб’яднаннямі.
Жанчын — 44,6%, мужчын — 55,4%, 6,3% ‑‑ моладзь да 30 гадоў, 0,1% ‑‑ грамадзяне Расіі.
Усяго на маючых адбыцца выбарах павінен быць абраны 21.301 дэпутат ў 1.495 мясцовых саветах. Рэгістрацыя кандыдатаў працягваецца па 25 сакавіка.
Выбары ў мясцовыя саветы ў Беларусі пройдуць 25 красавіка.