Сярэдні заробак бюджэтніка — 798,2 тыс. рублёў
17.03.2010 11:18
—
Новости Общества
У студзені сярэдні даход работніка бюджэтнай сферы склаў 798,2 тысячы рублёў (гэта менш за 200 еўра).
У параўнанні са снежнем заробкі бюджэтнікаў знізіліся ў сярэднім 42,4 тысячы рублёў (5%).
Больш за ўсё ў бюджэтнай сферы зарабляюць вучоныя ў арганізацыях навукі і навуковага абслугоўвання — у сярэднім 1 мільён 381,8 тысячы рублёў, у навукова‑даследчых установах — 1 мільён 353,6 тысячы рублёў. Работнікі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі ў сярэднім маюць даход ў 1 мільён 241 тысячу рублёў.
Медыкі ў сярэднім атрымліваюць 795,5 тысячы рублёў, работнікі культуры і мастацтва — 776,8 тысячы рублёў. Малыя заробкі ў работнікаў адукацыі — 723,3 тыс.