Суд над Аўтуховічам: Дзень другі

Источник материала:  
16.03.2010 10:03 — Новости Общества


Фота Юліі Дарашкевіч.

Сёння ў Вярхоўным судзе Беларусі працягнецца працэс па справе ваўкавыскіх прадпрымальнікаў Мікалая Аўтуховіча і Уладзіміра Асіпенкі.

Суд пачаўся 10 сакавіка. Працэс вядзе суддзя Аляксей Цяцюхін. Пракурор — Сафараў.

Перапынак у судзе звязаны з тым, што Мікалай Аўтуховіч заявіў шэраг хадайніцтваў. Суддзя задаволіў хадайніцтва аб дадатковым азнаямленні з справай Аўтуховічам, а таксама аб праверцы дзеянняў супрацоўнікаў УБОП.

Аўтуховіч заяўляў, што супраць яго і паплечнікаў ужываўся псіхалагічны ціск і шантаж.

Просьба Аўтуховіча што да капіравання матэрыялаў, то суддзя заявіў «па магчымасці». Хадайніцтва аб прыцягненні да справы Алега Воўчака і Аляксандра Камароўскага ў якасці абаронцаў была адхіленая. Нічога не адказаў суддзя і на хадайніцтве аб пераводзе справы ў суд ніжэйшай інстанцыі — Мінскі гарадскі суд, ці Гродзенскі абласны.

Мікалай Аўтуховіч і Уладзімір Асіпенка знаходзяцца за кратамі ад 8 лютага 2009 года. Іх вінавацяць у падрыхтоўцы тэракатаў супраць старшыні Гродзенскага аблвыканкама Уладзіміра Саўчанкі і намесніка міністра па падатках і зборах Васіля Камянко, а таксама ў падпале дамоў ваўкавыскіх чыноўнікаў.

У залі прысутнічаюць лідэр Руху «За Свабода» Аляксандр Мілінкевіч, каардынатар «Хартыі-97» Андрэй Саннікаў, праваабаронца Алег Воўчак, намеснік старшыні «Маладога фронту» Наста Палажанка, дысідэнт Вячаслаў Сіўчык, былы палітвязень Сяргей Парсюкевіч.

←Беларусы дасягнулі чацвёртай хвалі спажывецкай эвалюцыі

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика