Спецыялісты: беларускі спажывец не надта дасведчаны ў сваіх правах
15.03.2010 19:19
—
Новости Общества
Дзень спажыўца ўсталявалі амаль паўстагоддзя таму і сфармулявалі Кодэкс пакупніка – права на бяспеку, права на інфармацыю, права на выбар і права быць пачутым.
Кожны з нас у дачыненні да тавараў і паслуг разлічвае на якасць. Атрымоўвае яе не заўсёды і не ўсюды. Адстаяць правы спажыўцам дапамагаюць адмысловыя таварыствы. Толькі на Міншчыне іх 11.
Спецыялісты ў адзін голас кажуць: беларускі спажывец не надта даведчаны ў сваіх правах. Павышаць спажывецкую культуру пачалі спачатку: школьнікам сталі выкладаць асобна прадмет — «Асновы спажывецкіх ведаў». Відэасюжет — пра адносіны вытворцы і спажыўца без скаргаў і заўваг.