Рымашэўскі не будзе здымацца з прэзідэнцкай гонкі

Источник материала:  
15.03.2010 17:29 — Новости Общества

«Не хвалюйцеся, я не здымаюся» — так адказаў сваім як прыхільнікам, так і нядобразычліўцам сустаршыня аргкамітэта па стварэнні партыі «Беларуская хрысціянская дэмакратыя» Віталь Рымашэўскі

на просьбу пракаментаваць паведамленні СМІ, паводле якіх ён нібыта гатовы зняць сваю кандыдатуру на прэзідэнцкіх выбарах, што маюць адбыцца, у выпадку вылучэння больш перспектыўнага прэтэндэнта ад дэмакратычных сіл.

15 сакавіка палітык пракаментаваў гэту інфармацыю, якая з’явілася пасля яго сустрэчы з прадстаўнікамі грамадзянскай ініцыятывы «Рада беларускай інтэлігенцыі» 5 сакавіка: «У прынцыпе, я нават не магу сказаць ад свайго імя, што здымаюся дзеля лепшага кандыдата ці буду чакаць. Пытанне аб маім зняцці або не зняцці будзе прымаць Беларуская хрысціянская дэмакратыя. І ніякага нонсенсу, ніякай навіны на Радзе беларускай інтэлігенцыі не адбылося. Як на першым, так і на другім устаноўчым з’ездзе БХД мы казалі, што наша мэта — вылучэнне адзінага кандыдата ад правацэнтрысцкіх сілаў. І аб тым, што хрысціянскія дэмакраты гатовыя, па‑першае, браць адказнасць за краіну, і я гатовы вылучацца і ісці да канца, а па‑другое — шукаць паразуменне з іншымі палітычнымі сіламі. Калі ж усё‑такі адзіным кандыдатам буду не я, то нам прыйдзецца, згодна з агульнымі ўмовамі, саступіць — але толькі ў тым выпадку, калі партыя мяне на гэта ўпаўнаважыць».

←У Гомелі пратэставалі прадпрымальнікі рынку «Чарнігаўскія»

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика