Беларусы будуць здаваць адбіткі пальцаў на Шэнген не раней за 2011 год
Збор біяметрычных звестак беларусаў у консульствах краін ЕС пачнецца не адразу ў красавіку, паведамілі ў Прадстаўніцтве ЕС ва Ўкраіне.
Нагадаем, з 5 красавіка 2010 года пачынае дзейнічаць новы візавы кодэкс ЕС, які прадугледжвае збор адбіткаў 10 пальцаў заяўніка на Шэнгенскую візу.
Інфармацыйная візавая сістэма (ІВС), дзе будуць захоўвацца звесткі пра адбіткі пальцаў, будзе пашырацца рэгіён за рэгіёнам, пакуль не ахопіць усе консульствы краін ЕС па ўсім свеце. Першымі трыма рэгіёнамі, куды прыйдзе ІВС, будуць Паўночная Афрыка, Блізкі Ўсход і раён Персідскага заліву.
Паслядоўнасць рэгіёнаў вызначае Еўрапейская Камісія. Месца Беларусі яна яшчэ не вызначыла. Такім чынам, немагчыма дакладна сказаць, калі ўсе консульствы краін ЕС у Беларусі будуць мець абсталяванне для збору біяметрычных звестак. Але ў першым рэгіёне — Паўночнай Афрыцы — ІВС павінна запрацаваць толькі ў снежні 2010 года.
Звесткі пра адбіткі пальцаў будуць захоўвацца ў ІВС на працягу 59 месяцаў.