Станцыі метро «Плошча Леніна» вернуць назву «Плошча Незалежнасці»

Источник материала:  
15.03.2010 10:40 — Новости Общества

Камісія па найменаванні і перайменаванні вуліц Мінгарвыканкаму вырашыла, што станцыя метро «Плошча Леніна» будзе называцца «Плошча Незалежнасці»,

паведамляе Еўрарадыё са спасылкай на газету «Комсомольская правда в Беларуси».

Нагадаем, што некалькі гадоў таму кіраўніцтва метрапалітэну раптоўна вярнула станцыі савецкую назву. Пры гэтым кіраўніцтва метро сцвярджала, што не атрымала грошай на перайменаванне. Аднак журналісты высветлілі, што грошы былі вылучаныя ўрадам, аднак некуды зніклі.

Акрамя станцыяў метро будуць змененыя назвы шэраг вуліц. Так, вуліца Рэвалюцыйная верне старую назву Койданаўская.

Безназоўны сквер каля аўтавакзала «Ўсходні» атрымае гучную назву — сквер Амара Хаяма.

←Раскрыты ограбления нескольких банкоматов в разных регионах Беларуси

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика