"Белавія" 28 сакавіка пачне выкананне палётаў па летнім раскладзе
13.03.2010
—
Новости Общества
"Белавія" працягвае пашыраць геаграфію палётаў і адкрывае новы прамы рэйс Мінск — Екацерынбург. Пачынаючы з 31 мая палёты будуць выконвацца па панядзелках і чацвяргах на Боінгу-737/500 з абслугоўваннем у бізнес- і эканам-класах. Дзякуючы зручнаму раскладу палётаў магчыма падарожнічаць рэйсамі "Белавія" транзітам цераз Мінск з Екацерынбурга ў Еўропу і назад.
На папулярным напрамку ў Маскву будзе павялічана частата палётаў. Дадаткова да пяці штодзённых рэйсаў у Шарамецьева і Дамадзедава з 15 красавіка дабавіцца яшчэ адзін — у аэрапорт Унукава.
У летнія месяцы "Белавія" пачне выкананне рэйсаў, што злучаюць гарады Казахстана (Астана, Паўладар, Кастанай) з гарадамі Еўропы. Рэйсы з Казахстана прыбываюць у Мінск раніцай, што дазваляе прадоўжыць палёт у еўрапейскія аэрапорты (Варшава, Гановер, Берлін, Франкфурт, Манчэстэр, Мілан, Прага, Рым).
Павялічыцца частата палётаў у Баку, Ларнаку, Берлін, Парыж, Рым і Мілан. І, як звычайна, у летні сезон "Белавія" будзе лятаць у Сочы (па панядзелках, серадах і суботах) на Боінгу-737/500.