Збеглы з Ліды рэцыдывіст абвешчаны ў рэспубліканскі вышук + фота
Як паведамлялася раней, уцёкі здзейснены 11 сакавіка каля 5 гадзіны раніцы з хірургічнага аддзялення гарадской бальніцы. Уцякач — мужчына, які быў абвінавачаны ва ўчыненні рабавання. Ва ўстанове аховы здароўя яго ахоўвалі два супрацоўнікі міліцыі. Збеглы быў неаднаразова судзімы. Праводзіцца службовая праверка.
Па факце ўцёкаў была заведзена крымінальная справа па ч.1 ст.413 ( «Уцёкі з выпраўленчай установы асобы, што адбывае пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі, арыштнага дома або уцёкаў з‑пад варты») КК Беларусі, якая прадугледжвае пазбаўленне свабоды на тэрмін да трох гадоў.
Уцекача завуць Анатоль Кудзелка.
Ён нарадзіўся 21 ліпеня 1953 г. у вёсцы Даўніна Слуцкага раёна Мінскай вобласці. Яго прыкметы: на выгляд 60 гадоў, рост — каля 1,65‑1,70 м, сярэдняга целаскладу, валасы светла‑русы з рудкаватым адценнем, носіць вусы і бараду. Быў апрануты ў куртку цёмнага колеру з плашчавой тканіны, шпітальную кашулю сіне‑белага колеру ў клетку, цёмны трыко, тапачкі‑сланцы.
Праваахоўнікі просяць грамадзян, якім вядома што‑небудзь пра месцазнаходжанне ўцекача патэлефанаваць па тэлефонах у горадзе Ліда: (8‑01561) 24229, 20780, 21626, 20202, па мабільным 8‑029‑3500102 або ў бліжэйшае аддзяленне міліцыі па нумары 102. Канфідэнцыйнасць гарантуецца.