Знойдзеныя целы ўсіх чатырох беларускіх турыстаў
![]() |
У Мурманскай вобласці знойдзеныя целы ўсіх беларускіх турыстаў, якія 8 сакавіка былі накрытыя снежнай лавінай.
Гэта - Міхаіл Карпеш, Яўген Траскевіч, Дар’я Трацінская ды Аляксандра Коўган,
Уратаваліся толькі Дзмітры Фамін і Аляксандр Юрага, якія напачатку спрабавалі самастойна знайсці сваіх таварышаў.
***
Пошукі турыстаў былі адноўленыя сёння, 11 сакавіка
8 сакавіка ў Лавазёрскім раёне, на перавале Таваёк на адлегласці 26 км ад пасёлка Рэўда, снежная лавіна накрыла шасцярых беларускіх турыстаў.
Двум з іх удалося выратавацца. Толькі вечарам 9 сакавіка беларусы, якія выратаваліся, дабраліся да людзей і паведамілі пра здарэнне.
Пад лавіну трапіла зборная група турыстаў з Брэста ва ўзросце ад 20 да 29 гадоў: Міхаіл Карпеш, Яўген Траскевіч, Дар’я Трацінская, Аляксандра Коўган, Аляксандр Юрага і Дзмітрый Фамін.
Два апошнія выратаваліся з‑пад лавіны.
Як паведамляе РІА Новости, у Мурманск прыбылі бацькі Дар’і Трацінскай. Зараз ім аказваюць дапамогу псіхолагі МНС Расіі. 11 сакавіка чакаецца прыбыццё бацькоў астатніх трох зніклых турыстаў.