Ток-шоу Выбар: абнаўленне i раздваенне

Источник материала:  

Тэлесеткi

Першай у эфiры — ужо з 11 сакавiка — з'явiцца новая праграма "Выбар+", а з 15 сакавiка на канале пачне выходзiць абноўленая версiя "Выбару".

— Мы хочам прапанаваць гледачам не толькi ўдзельнiчаць у iнтэрактыўным галасаваннi, але i выказваць сваё меркаванне наконт тэмы i гасцей праграмы, — раскрывае сутнасць новаўвядзення аўтар i вядучы абодвух праектаў Сяргей Дарафееў. — Апытаннi сведчаць, што за апошнiя паўгода ў "Выбара" з'явiлася свая пастаянная аўдыторыя — гэта адукаваныя, актыўныя людзi са сваёй пазiцыяй i меркаваннем, гатовыя яго шчыра выказаць. Цяпер мы дамо такую магчымасць.

Ток-шоу Выбар: абнаўленне i раздваеннеСутнасць у тым, што ў ток-шоу з'явiцца яшчэ адзiн "суразмоўца", акрамя экспертаў i вядучага — гэта SMS-чат. Пакiнуць свае каментары ў эфiры гледачы змогуць, даслаўшы тэкставае паведамленне на кароткi нумар 9922. Прымацца i размяшчацца ў эфiры гэтыя паведамленнi будуць у другой частцы праграмы, у першай жа захаваецца iнтэрактыўнае галасаванне.

Акрамя таго, паведамiлi на тэлеканале, гледачам будзе прапанаваная i новая "ўпакоўка" ток-шоу, якое зменiць графiчнае афармленне.

"Выбар" працягне выходзiць па панядзелках у прамым эфiры. А па чацвяргах тэму будзе працягваць яго дадатак — гэткi камерны варыянт ток-шоу, на якiм у студыi з вядучым будзе знаходзiцца ўсяго адзiн цi два госцi. "Падобны фармат добра знаёмы нашаму гледачу, — адзначае Сяргей Дарафееў, — хоць яго радзiма — ЗША, дзе праграмы такога кшлталту працягваюць збiраць вялiкую аўдыторыю. Мне i самому, прызнаюся, цiкава, хто яны — нашы чыноўнiкi, ад якiх залежыць у тым лiку мая бяспека i таўшчыня кашалька...". Гасцямi "Выбару+", як плануецца, будуць самыя розныя асобы — як чыноўнiкi розных рангаў, так i вядомыя акцёры, мастакi, спартсмены, а таксама найбольш яркiя апаненты свежага выпуску ток-шоу "Выбар". Першым госцем у "Выбар+", напрыклад, стане мiнiстр культуры Беларусi Павел Латушка.

Вiкторыя ЦЕЛЯШУК.

←Гiстарычны турнiр К-1 у Мiнску. Хто трапiць у японскi фiнал?

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика