Дзень пахавання
Як правiла, пахаванне чалавека адбывалася на другi цi трэцi дзень пасля яго смерцi.
У дзень пахаванняў ранiцай памерлага адпявалi або ў царкве, або ў хаце, запрашаючы для гэтага святара.
Магiлу капалi толькi ў дзень пахаванняў, таксама ранiцай. Колькасць мужчын, якiя капаюць магiлу, павiнна быць няцотнай, а iх узрост — старэй за сорак гадоў. Блiзкiя сваякi капаць магiлу не павiнны. Для тых, хто будзе капаць магiлу, ёсць выдатная засцярога, якую кажуць напаўголаса:
"Госпадзi, абаранi, выратуй i захавай ад магiльнай зямлi.
У iмя Айца i Сына i Святога Духа. Амiн".
Вынас памерлага з хаты пачыналi заўсёды ў цотную гадзiну: 12.00, 14.00 цi 16.00 з той умовай, каб на могiлках апынуцца ў няцотную гадзiну: 13.00, 15.00, 17.00, каб вярнуцца да парога роднай хаты зноў у цотную гадзiну: 14.00, 16.00, 18.00 (калi пахаванне адбываецца ўлетку, калi вялiкi светлавы дзень).
Самая галоўная ўмова, якая датычыцца як непасрэдна пахаванняў, так i тых дзён, калi наведваюцца на могiлкi ў памiнальныя днi — дахаты трэба вярнуцца да заходу сонца.
Пасля таго, як усе дамачадцы развiтаюцца з памерлым, самы старэйшы з мужчын, якiя прысутнiчаў на пахаваннi, выносiў крыж. Услед за iм неслi партрэт у чорнай рамцы, кветкi, вянкi, вечка труны вузкай часткай наперад (мужчыны не павiнны паднiмаць яе вышэй за ўзровень пляча), затым выходзiла сям'я памерлага. У апошнюю чаргу выносiлi труну, якую ў двары сустракалi ўсе прысутныя, утварыўшы жывы калiдор.
Як толькi мужчыны паднiмалi труну на рукi, у тую ж хвiлiну нехта павiнен быў перавярнуць лаўкi, на якiх ён стаяў. Але перш на iх могуць на некалькi iмгненняў прысесцi тыя члены сям'i, якiя баяцца нябожчыкаў цi наведваць могiлкi.
Труну ўсталёўвалi каля парога хаты на некалькi хвiлiн — каб нябожчык мог "развiтацца са сваёй жывёлай i назаўжды сысцi ў "свет продкаў".
Самыя блiзкiя сваякi (першай i другой ступенi сваяцтва) не мелi права несцi кветкi, вянкi, вечка труны. Усе гэтыя атрыбуты павiнны знаходзiцца ў пачатку пахавальнай працэсii. Затым неслi труну, за якой iшла сям'я памерлага i самыя блiзкiя сваякi. Нябожчык як бы падзяляе ўдзельнiкаў пахаванняў на дзве незалежныя групы: тыя, што iдуць наперадзе, па-ранейшаму застануцца ў полі функцыянавання традыцыйнага святочнага календара, яны будуць жыць сваiм звычайным жыццём; тыя, хто пойдуць услед за труной, а гэта, першым чынам, члены сям'i i сваякi першай i другой ступенi сваяцтва, на цэлы год апынуцца iзаляванымi, "выключанымi" са звыклага кругазвароту жыцця.
Апошнi шлях — дарогу ад хаты да варотаў могiлак — варта абавязкова маркiраваць галiнкамi елкi (вечназялёнага дрэва).
Аксана КАТОВIЧ, Янка КРУК.