Малому бізнэсу створаць гарантыйныя фонды, каб дапамагчы вяртаць крэдыты
10.03.2010 17:20
—
Новости Общества
Падчас выступлення на Асамблеі дзелавых колаў у Мінску намеснік міністра эканомікі Андрэй Тур расказаў, якія новавядзенні варта чакаць малому бізнэсу. У прыватнасці, будуць створаныя спецыяльныя гарантыйныя фонды, якія возьмуць на сябе абавязацельствы па вяртанні крэдытаў.